Сёння 25 гадоў са дня ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Расіяй

25 июня 2017

Чвэрць стагоддзя стратэгічнага партнёрства і сяброўства. Сёння спаўняецца 25 гадоў са дня ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Расіяй. Ці наўрад на карце свету знойдуцца дзяржавы, сувязі якіх былі б больш цеснымі. Палітыка, эканоміка, агульная бяспека, космас, адукацыя… За два з паловай дзесяцігоддзі, здаецца, не засталося ніводнай сферы, у якой дзве краіны не мелі б трывалых кантрактаў. Ды і ці наўрад знойдуцца лідары, якія бачыліся б часцей чым прэзідэнты дзвюх краін. Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Палова нашага экспарту адпраўляецца менавіта суседзям. Больш як 8 тысяч прадпрыемстваў дзвюх дзяржаў звязаныя кааперацыяй, сумесных вытворчасцяў больш як 70. Такімі лічбамі ці наўрад могуць пахваліцца іншыя краіны. Разам мы будуем Саюзную дзяржаву, і бок аб бок на інтэграцыйных пляцоўках: ЕАЭС, СНД, АДКБ. Разам забяспечваем абарону агульных меж - Беларусь і Расію аб'ядноўвае рэгіянальная групоўка войскаў, рэгулярна праводзяцца вучэнні. Разам дзяржавы будуюць першую беларускую атамную станцыю - гэта самы маштабны для нашай краіны праект. Спіс можна працягваць, але куды важнейшыя за пералічанае простыя чалавечыя адносіны паміж беларусамі і расіянамі. Сяброўскія і роднасныя сувязі сёння аб'ядноўваюць тысячы людзей па абодва бакі адкрытай мяжы.