Самыя апошнія навіны пра ход выбарчай кампаніі зараз даступныя анлайн

11 июня 2016

Усе рашэнні па выбарчых спрэчках, якія прымаюць камісіі, будуць размяшчаць на інтэрнэт-рэсурсах. Гэта толькі адна з ініцыятыў Цэнтрвыбаркама, пра якую ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавяла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

Літаральна днямі Цэнтрвыбаркам запусціў інфармацыйны праект напярэдадні парламенцкіх выбараў. Самыя апошнія навіны пра ход выбарчай кампаніі зараз даступныя анлайн. Гэта новы палітычны трэнд або рэверанс інтэрнэт-карыстальнікам? Вялікая гутарка аб навінах цяперашняй кампаніі - у нядзелю ў "Галоўным эфіры".

Лідзія Ярмошына, Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў:

"Адкрытасць пры падвядзенні вынікаў выбараў, падлік галасоў. Меры накіраваны на адкрытасць, перш за ўсё, доступ назіральнікаў да шматлікіх лічбаў, якія проста нават не прапісаны ў законе. Напрыклад, няма ў нас права ў назіральніка патрабаваць такія звесткі, колькі выбаршчыкаў у спісе для галасавання або колькі выбаршчыкаў прыняло ўдзел для галасавання. Лічыцца, што ён потым возьме і азнаёміцца з пратаколам. Мы абавязваем зараз гэтыя лічбы даваць".

Поўную версію інтэрв'ю глядзіце заўтра ў "Галоўным эфіры". Звяртаем ўвагу, праграма выйдзе ў 20:30.