Саміт Усходняе партнёрства ў Вільнюсе падыходзіць да завяршэння

29 ноября 2013

У сталіцы Літвы працуе і беларуская дэлегацыя. Сёння яе кіраўнік - міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей - прыняў удзел у пленарным пасяджэнні саміту. Па яго выніках міністр ацаніў пазітыўную атмасферу форуму і адзначыў ролю Беларусі ў гарантаванні бяспекі межаў і энергетычнай бяспекі ЕС. У гэтыя хвіліны праходзіць выніковая прэс-канферэнцыя. У ёй удзельнічаюць кіраўнік Еўрасаюза, старшыня Еўракамісіі і прэзідэнт Літвы. Зрэшты, вынікі саміту ўжо вядомыя. Сенсацыі не адбылося. Прэзідэнт Украіны адмовіўся падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Нягледзячы на ўгаворы еўрапейскіх лідараў, Віктар Януковіч аддаў перавагу ўзмацненню сувязяў з Расіяй і краінамі СНД. Дарэчы, ужо вядома, што наступны форум Усходняе партнёрства пройдзе ў 2015 годзе ў Рызе.