Саміт Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы стартуе ў Сараеве

13 декабря 2016

У гэтыя хвіліны ў Сараеве пачынаецца сустрэча кіраўнікоў урадаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае прэм’ер-міністр

Плануецца, што Андрэй Кабякоў выступіць з дакладам аб прыярытэтах старшынства Мінска ў арганізацыі ў наступным годзе. На палях саміту прэм’ер таксама правядзе серыю двухбаковых сустрэч. У Цэнтральна-Еўрапейскую ініцыятыву ўваходзяць 18 дзяржаў. Аб’яднанне адыгрывае ролю важнага форуму для ўзаемадзеяння краін Еўропы ў розных сферах. Беларусь далучылася да ініцыятывы 20 гадоў таму. Старшынства да Мінска пяройдзе ад Босніі і Герцагавіны.