Саміт ЦЕІ прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі

15 мая 2020
Надзвычайны відэасаміт Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы сабраў сёння кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. З боку Беларусі ўдзел у ім прыняў міністр замежных спраў. На парадку дня - пераадоленне сацыяльна-эканамічных наступстваў COVID-19. Уладзімір Макей адзначыў важнасць захавання адкрытасці меж, свабоднага доступу да рынкаў і падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў.