Саміт ШАС запланаваны на чэрвень

12 апреля 2018

Кітай рыхтуецца да саміта кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ён запланаваны на чэрвень. Да шасці краін-удзельніц год таму далучыліся Індыя і Пакістан. У Беларусі ў аб'яднанні статус назіральніка. Перад самітам для журналістаў з 5 краін арганізавалі першую міжнародную праграму абмену.

Што датычыцца ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая ў гандлёва-эканамічнай сферы, то перавагі ў беларускіх таварах змяняюцца. Калі раней гэта былі калійныя ўгнаенні і нафтахімія, то зараз гэта тое, што ўсё часцей з'яўляецца на сталах і ў дамах жыхароў Кітая. У красавіку ў Шанхаі запланаваны форум па дрэваапрацоўцы. А хутка дыппрадстаўніцтва нашай краіны атрымае яшчэ больш магчымасцяў - у Гуанчжоу адкрыецца генконсульства.