Саміт АДКБ стартуе ў Бішкеку

28 Лістапада 2019
Саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы стартуе ў Бішкеку. Лідары краін - удзельніц ваенна-палітычнага блока абмяркуюць самыя вострыя пытанні і перспектыўныя праекты. Прэзідэнт Беларусі на сесіі Савета АДКБ выскажа асноўныя прапановы нашай краіны ў галіне рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Мінск таксама мае намер падтрымаць сумесную з ААН праграму па барацьбе з тэрарызмам. Пагавораць пра сітуацыю ў інфармацыйнай сферы і  на таджыкска-афганскай мяжы, дзе таксама неспакойна.