Саміт лідараў ЕАЭС другі раз адбыўся ў фармаце відэаканферэнцыі

24 мая 2020
Другі еўразійскі саміт анлайн і  са шматкроп'ем у выніку. У аўторак Беларусь як рэальны старшыня квінтэта ЕАЭС і намінальны гаспадар Вышэйшага савета (з відэасувяззю без асабістай сустрэчы заўсёды складана) правяла пасяджэнне, якое магло стаць гістарычным. 

Але, на жаль, не стала. Рэч у тым, што на саміце планавалі прыняць пяцігадовую стратэгію развіцця нашай інтэграцыі. Прапісалі ў ёй і агульныя рынкі энергарэсурсаў, на чым настойвалі Беларусь, Арменія, а зараз яшчэ і Кыргызстан. Таксама ў дакуменце  - павышэнне ролі Еўразійскай камісіі ў вырашэнні спрэчак і вызначэнні будучыні ў навуцы, адукацыі і медыцыне (а гэта ўжо ініцыятывы Беларусі, Расіі і Казахстана). 

Але дамовіцца ўдалося толькі ў цэлым. А вось у прыватнасцях  няма згоды паміж саюзнікамі. Расія не хоча браць дадатковыя гарантыі па нафце і газу, хаця раўнапраўе і 25-ты год як крайні тэрмін ужо прапісаны ў базавых дакументах, але не выконваюцца. Казахстан  супраць прымяншэння суверэнітэту ў асабліва адчувальных  сёння сферах аховы здароўя і навукі. 

На жаль, але пазіцыі саюзнікаў сышліся толькі ў цэлым. Зграбную фармулёўку, дарэчы, прапанаваў Казахстан. Знайсці літаральныя развязкі зноў даручылі Еўразійскай камісіі і ўрадам. Хаця відавочна:  без палітычнай волі лідараў наўрад  ці рашэнне будзе знойдзена. 

Таксама на саміце адклалі статус Кубы як назіральніка ў ЕАЭС, даручыўшы яшчэ раз растлумачыць  Востраву свабоды ўсе бонусы і абавязацельствы такога статусу. Пры гэтым астатнія восем пытанняў  (а гэта больш справядлівыя грузаперавозкі, параметры стабільнасці на 2 гады наперад, узгодненыя падатковыя рэжымы для СЭЗ і добрасумленная канкурэнцыя ) лідары адобрылі.  Не выклікала нараканняў і  дзясятае пытанне ў парадку дня  - сабрацца зноў  напрыканцы года ў Мінску, прычым пастарацца правесці сустрэчу твар у твар, без гаджэтаў. Тэхніка - рэч карысная і зручная. Але шэраг спрэчных пытанняў, як паказвае ўвесь наш інтэграцыйны стаж і вопыт, прэзідэнтам трэба вырашаць асабіста.