Саміт Руху недалучэння. Пазіцыю Мінска акрэсляць у Баку

25 Кастрычніка 2019

У маштабным форуме прымае ўдзел  старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. 

Развіццё эканамічных  сувязяў - важны складнік глабальнай бяспекі, якая гарантуецца агульнымі высілкамі. Гэта і стала падставай вялікай размовы ў Баку. У Азербайджане стартаваў саміт Руху недалучэння. Глабальнае мерапрыемства сабрала кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў з 60 краін, а таксама кіраўнікоў некалькіх міжнародных арганізацый. На чале дэлегацыі нашай краіны і як прадстаўнік Еўрапейскай групы Руху недалучэння ў маштабным форуме прымае ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. На палях саміту ён правёў кароткія перамовы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

Таксама быў прадстаўлены даклад з ініцыятывай нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі  аб адраджэнні ўсёабдымнага перагаворнага працэсу аб шляхах умацавання даверу паміж дзяржавамі на ўзор Хельсінкскага працэсу. На саміце прагучалі пэўныя прапановы Мінска для дасягнення гэтай мэты. Заўтра дыскусія працягнецца.