Самая апошняя інфармацыя пра ход выбараў у мясцовыя Саветы

23 марта 2014
Яна аператыўна паступае ў Цэнтрвыбаркам.

З ЦВК на сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Сяргей Хамянтоўскі (прамое ўключэнне).

Працуюць 6 тысяч 170 участкаў. Найбольшую актыўнасць праяўляюць рэгіёны. Гэта традыцыя. Мінск галасуе марудліва - гэта таксама традыцыйна. Гараджане даўжэй спяць. Праўда, напярэдадні мэр сталіцы паабяцаў мінчанам у дзень выбараў агульнагарадское свята. Упэўнены, сітуацыя будзе мяняцца. І не толькі таму. Палітолагі, дарэчы, не раяць ставіцца да мясцовых выбараў павярхоўна. Як бы пафасна ні гучала, людзей павінна турбаваць, якім будзе іх жыццё, таму ўдзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў - гэта не зусім пытанне палітыкі, гэта жыццёвая неабходнасць.

Мы працягваем працаваць у Цэнтрвыбаркаме. Сюды сцякаецца інфармацыя наконт галасавання з усёй краіны. Лічбы абнаўляюцца раз за дзве гадзіны - такі механізм. Звесткі на 10 раніцы мы даведаемся ў сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалая Лазавіка(відэа).

Колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні на 10 гадзін раніцы:


Брэсцкая вобласць: прагаласавала 334 010 чалавек, што складае 33,32%


Віцебская вобласць: 331 998 чалавек - 37,55%


Гомельская вобласць: 424 103 чалавекі - 38,14%

Гродзенская вобласць: 270 802 чалавекі - 34,67%


Мінская вобласць: 392 692 чалавекі - 35,72%

Магілёўская вобласць: 302 259 чалавек - 37,07%


Горад Мінск: 451 373 чалавекі - 35,36%


У цэлым у Рэспубліцы Беларусь прагаласавала 2 507 237 чалавек, што складае 35,97%.