З трохдзённым візітам у Беларусь прыбыла в'етнамская парламенцкая дэлегацыя

2 декабря 2013

Учора з трохдзённым візітам у Беларусь прыбыла в'етнамская парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Нацыянальнага сходу Хюінь Нгок Шонам. На сустрэчы ў беларускім парламенце будуць разгледжаныя пытанні развіцця беларуска-в'етнамскіх адносін, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.