З перамогай на выбарах Аляксандра Лукашэнку павіншаваў старшыня КНР

12 октября 2015

Сі Цзіньпін падкрэсліў: "Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі дасягне яшчэ большых поспехаў. Я надаю вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін, даражу ўсталяванымі з вамі добрымі рабочымі адносінамі і асабістым сяброўствам". 

Старшыня КНР запэўніў, што гатовы прыкладаць намаганні, каб бесперапынна прасоўваць кітайска-беларускае ўсебаковае стратэгічнае партнёрства на новую ступень развіцця на карысць дзвюх краін і народаў.