З афіцыйным візітам у Беларусь прыбыў віцэ-старшыня КНР

27 мая 2018

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" будзе вызначальным у паспяховай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях" на глабальным узроўні. Пра гэта сёння заявіў намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Цішань. Ён прыбыў у Беларусь з першым замежным афіцыйным візітам на цяперашняй пасадзе. Пасля прылёту госць правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, затым наведаў індустрыяльны парк "Вялікі камень" і азнаёміўся з яго працай. Ван Цішань паглядзеў выставу інавацыйнай прадукцыі рэзідэнтаў "Вялікага каменя", якіх ужо 35.

Гаворачы аб перспектывах найбуйнейшага сумеснага праекта дзвюх краін, Ван Цішань адзначыў неабходнасць прыцягнення новых інвестараў. "У Кітаі шмат паркаў, у свеце "Вялікі камень" - адзін. Ён павінен быць паспяховым", - падкрэсліў намеснік старшыні КНР. Яго афіцыйны візіт прадоўжыцца па 29 мая. Запланаваны сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама перамовы з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым у пашыраным складзе.