С.Лаўроў: Адносіны Беларусі і Расіі носяць саюзніцкі характар

21 февраля 2017

Адносіны Беларусі і Расіі носяць саюзніцкі характар. А ўзаемадзеянне міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін развіваецца па-дзелавому. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы са сваім калегам Уладзімірам Макеем. Адзначыўшы, што цяперашні этап у рабоце адбываецца "на не вельмі спакойным" інфармацыйным фоне.

Двухбаковая сустрэча прайшла ў Маскве. У Гасцінай зале расійскага МЗС дыпламаты абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў эканоміцы і ўзаемадзеяння дзвюх краін на сусветнай арэне. Не абышлі і шэраг пытанняў па выкананні сумесных праграм знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы на наступныя два гады. А таксама ўзаемадзеянне ў рамках ААН і АБСЕ. Адзначылі і падрыхтоўку да 25-годдзя ўсталявання дыпадносінаў паміж Беларуссю і Расіяй.

І сёння кіраўнік МЗС нашай краіны Уладзімір Макей выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Віталя Чуркіна.