З кандыдатамі ў дэпутаты знаёміліся жыхары Першамайскага раёна

12 марта 2014

Да выбараў застаецца літаральна дэкада, таму зараз актыўна праходзіць агітацыйная кампанія. Сёння з кандыдатамі ў дэпутаты знаёміліся жыхары Першамайскага раёна. На гэты раз агітацыйная пляцоўка разгарнулася ля кінатэатра Мір. На сустрэчу з выбаршчыкамі прыйшлі як дэпутаты са стажам, так і тыя, хто пакуль прэтэндуе на месца ў гарадскім Савеце. Уважлівы да народа, ініцыятыўны і адказны. Актыўныя гараджане падзяліліся з намі, якім, на іх думку, павінен быць сучасны дэпутат.


Дарэчы, такія агітацыйныя мітынгі на адкрытым паветры будуць ладзіцца да 22 сакавіка. Усяго 228 пляцовак у кожным раёне сталіцы. Дарэчы, больш падрабязная інфармацыя пра кандыдатаў размешчана на інфармацыйных плакатах з біяграфічнымі звесткамі. Нагадаем, выбары у мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца 23 сакавіка.