З групай назіральнікаў ад МПА СНД сустрэўся ў Савеце Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Ён падзякаваў яе ўдзельнікам за праробленую працу. У прыватнасці, за падрыхтоўку экспертамі МПА ў рамках доўгатэрміновага маніторынгу выбараў заключнага палажэння. У дакуменце гаворыцца пра поўную адпаведнасць гэтых выбараў заканадаўству. Да заключнага палажэння з 74 старонак назіральнікі дадалі шэраг рэкамендацый і прапаноў, якія беларускі бок улічвае ўжо зараз.
Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Я паглядзеў усе 10 рэкамендацый, якія зыходзяць. Безумоўна, яны вельмі важныя. Частка з іх, на мой погляд, з'яўляецца досыць прынцыпова цікавай пастаноўкай задачы. Мы будзем улічваць гэта для ўдасканалення нашага заканадаўства. Некаторыя з гэтых рэкамендацый ужо былі прадметам разгляду ў экспертнай рабочай групе, якую арганізавала наша ЦВК. Сёе-тое было ўлічана, сёе-тое будзе ўлічана ў далейшым працэсе ўдасканалення нашага выбарчага заканадаўства".
Паводле тэксту дакумента "выбарчае заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь у цэлым адпавядае міжнародным стандартам у сферы дэмакратычных выбараў і з дастатковай поўнасцю рэгулюе ўсе стадыі выбарчага працэсу, а таксама валодае належным механізмам абароны выбарчых правоў".













