А зараз мы даведамся, што гэтымі хвілінамі адбываецца ў мабільнай студыі Агенцтва тэленавін. Гэта новая пляцоўка для дыялогу з дэлегатамі, палітолагамі і экспертамі.
Мы далучаемся да тэлемарафона з самага цэнтра Мінска. Тут, побач з Палацам Рэспублікі, разгарнулася сапраўдная мабільная студыя Агенцтва тэленавін. У такім фармаце Белтэлерадыёкампанія выходзіць у прамы эфір упершыню. І вядома, усё для таго, каб як мага больш ярка, падрабязна і, самае галоўнае, аператыўна расказаць вам аб працы Усебеларускага народнага сходу.
Падключаем і сусветную павуціну. У руках у мяне немаленькі хештэг - #АТН. І гэта ключ для ўсіх, хто будзе сачыць за падзеямі найбліжэйшых двух дзён працы форуму - гэта і гісторыя сходу, і асноўныя тэзісы выступленняў, і меркаванні экспертаў, а таксама інтэрв'ю з дэлегатамі. Але, зразумела, галоўным чынам - меркаванні і каментарыі тут, у рэжыме рэальнага часу. Госці на падыходзе.
Дарэчы, менавіта дзякуючы лакацыі нашай мабільнай студыі эксперты і дэлегаты маштабнага форуму паспеюць далучыцца да нас перад пачаткам і ў перапынках народнага веча. У госці чакаем прадстаўнікоў розных рэгіёнаў, прафесій, узростаў.
Аб чым будзем гаварыць. Зразумела, падвядзем вынікі, што атрымалася, а што не да канца, абмяркуем чаму. Паспрабуем, як гаворыцца, "прамацаць" настрой, з якім дэлегаты адправяцца ў Палац Рэспублікі. І да таго, як яны агучаць іх там, спытаемся пра іх ідэі і прапановы.
Першага госця ў нашай мабільнай студыі чакаем ужо ў пачатку наступнай гадзіны.













