Рэжым спынення агню ў Данбасе, які ўступіў у сілу з 1 верасня, у цэлым выконваецца

7 сентября 2016

І сама сітуацыя ў сферы бяспекі ў рэгіёне значна палепшылася. Гэтыя факты з асаблівым задавальненнем адзначылі сёння ўдзельнікі пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па Украіне па выніках сустрэчы ў Мінску. На наступным пасяджэнні на сталічнай пляцоўцы Расія і Украіна абмяркуюць ход аднаўлення лініі электраперадачы ў зоне канфлікту.

На 8-9 верасня прызначаны візіт Марціна Сайдзіка ў Маскву. Паводле слоў спецпрадстаўніка АБСЕ, ён плануе абмеркаваць з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, якой Расія бачыць будучыню перамоў па Украіне.