Развіццё "Усходняга партнёрства" абмяркуюць сёння ў Мінску міжнародныя эксперты

7 сентября 2017

Дыпламаты, навукоўцы і аналітыкі падвядуць вынікі ініцыятывы Еўрасаюза за 8 гадоў і ацэняць, ці атрымалася ёй стаць паўнавартасным форумам для развіцця адносін ЕС з партнёрамі. Эксперты таксама абмяркуюць міратворчыя ініцыятывы Беларусі. Па выніках будуць падрыхтаваныя рэкамендацыі для саміта "Усходняга партнёрства", які пройдзе ў лістападзе ў Бруселі.