Ратыфікаваны дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе

9 октября 2014
Беларускія дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Сяргей Румас, які прадстаўляе Беларусь, падкрэсліў, што дакумент канчаткова вызначае і юрыдычна афармляе міжнародную правасуб'ектнасць эканамічнага аб'яднання Беларусі, Расіі і Казахстана. Дагавор рэгулюе пытанні, што раней уваходзілі ў дагаворна-прававую базу АЭП, а таксама ўключае пытанні ў сферах макраэканамічнай і валютнай палітык, гандлю, інвестыцый, падаткаабкладання, транспарту, дзяржзакупак, інтэлектуальнай уласнасці, прамысловасці, АПК, працоўнай міграцыі і многія іншыя.

Віталь Бусько, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах: Калі раней мы гаварылі пра тое, што гэта мытныя межы і тавары ў рамках гэтых межаў, то сёння мы гаворым пра чатыры ступені свабоды. Гэта тавар, гэта паслугі, гэта капітал і гэта рабочая сіла.

Вольга Паліціка, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Я думаю, што альтэрнатывы нашаму дагавору проста няма. Нашаму аб'яднанню, нашай інтэграцыі трох краін і наступнаму да яго далучэнню іншых краін проста няма. Вы бачыце, як ва ўсім свеце інтэграцыйныя працэсы ўзмацняюцца, таму, што ў адзіночку выжываць цяжка.

Плануецца, што пытанне наконт ратыфікацыі пагаднення аб Еўразійскім эканамічным саюзе будзе разгледжана і ў верхняй палаце парламента - Савеце Рэспублікі. Пасяджэнне пачынаецца літаральна ў гэтыя хвіліны. Пасля гэтага дакумент накіруюць на подпіс Прэзідэнту, што завершыць працэдуру ратыфікацыі з беларускага боку.