Пашыранае пасяджэнне калегіі МЗС па выніках мінулага года

26 февраля 2015

Узважаныя знешнепалітычныя падыходы Беларусі спрыялі пераацэньванню месца і ролі краіны ў глабальных працэсах. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС па выніках мінулага года. Уладзімір Макей адзначыў, што глыбокі аналіз знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці вядзецца практычна ў рэжыме нон-стоп на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы і ўрада. Распрацоўка дакладнага алгарытму далейшых узгодненых дзеянняў  дазволіць краіне рухацца наперад, - падкрэсліў міністр. Размова  на дадзенай сустрэчы ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі дзяржавамі. У калегіі прыняў удзел прэм'ер Беларусі  Андрэй Кабякоў.