Рамзан Кадыраў прыедзе ў Мінск

21 сентября 2017
Пра гатовасць наведаць Беларусь для абмеркавання перспектыў развіцця супрацоўніцтва кіраўнік Чачні заявіў яшчэ ў лістападзе мінулага года ў адказ на запрашэнне беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі, якое прагучала 17 лістапада падчас гутаркі з расійскімі журналістамі. Дэлегацыя Чачэнскай Рэспублікі наведае нашу краіну 25 верасня. Пра гэта паведамілі сёння на брыфінгу ў МЗС.