Праца рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па МУР сёння працягнецца

22 февраля 2018

Праца рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця сёння працягнецца. Асноўнае пытанне дня - праблема гендэрнай няроўнасці. Напярэдадні шэраг экспертаў адзначылі, што Беларусь ужо распачала шэраг важных крокаў для дасягнення 17 мэт. Напрыклад, урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года. Дэлегаты адзначылі дасягненні рэспублікі ў пытаннях гендэрнай роўнасці, мацярынства і дзяцінства, сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.

Міжнародны кангрэс, нагадаем, сабраў дэлегацыі з паўсотні краін. Ініцыятарам правядзення гэтай сустрэчы пры падтрымцы ААН выступіла наша краіна.