Праца летняй сесіі АБСЕ ў Мінску - у самым разгары

7 июля 2017

Сёння агульныя камітэты Парламенцкай асамблеі - іх тры - працягваюць дэбаты.

Абмяркоўваюцца дзясяткі пытанняў і прапаноў. Пасяджэнні праходзяць паралельна ў некалькіх залах. Акрамя агульных праблем - гэта барацьба з тэрарызмам, міграцыя і рэформы Парламенцкай асамблеі - дэлегацыі выносяць на абмеркаванне і лакальныя пытанні, якія могуць мець глабальныя наступствы. Сёння на парадку дня і гендарныя пытанні.

Выніковы дакумент прымуць у фінальны дзень форуму - дзявятага ліпеня. Мінская дэкларацыя будзе змяшчаць рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на актуальныя выклікі і пагрозы. Да таго ж будуць абраныя кіраўніцтва і службовыя асобы асамблеі.