Краіны ЕАЭС павінны выступаць адзіным блокам і з адзінай пазіцыяй, абараняючы аднаго з партнёраў аб'яднання ад пратэкцыянізму або санкцый з боку трэціх краін. Гэта ў інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Размова ішла пра вынікі перамоў у Алматы на Міжурадавым савеце ЕАЭС. Еўразійскай эканамічнай камісіі даручана выпрацаваць крытэрыі і падыходы па гэтым пытанні. У тым ліку па пошуку новых рынкаў для гандлёвых пагадненняў.
Асаблівая ўвага ў ЕАЭС і лічбавай трансфармацыі. Партнёры гатовы ствараць адзіныя платформы для бізнесу і людзей, падцягваць прававую базу і актыўней выкарыстоўваць электронныя паслугі.













