Пяты Усебеларускі сход павінны стаць знакавым

22 июня 2016

Дэлегаты сыходзяцца ў меркаванні, што народны форум - гэта ўдалая форма дыялогу ўлады і народа, якая сябе ўжо зарэкамендавала. Тут ставяць канкрэтныя задачы і вызначаюць шляхі іх вырашэння.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Усебеларускі сход - гэта ўжо наша традыцыя, традыцыя Беларусі постсавецкага перыяду. Таму што з 1996 года праходзіць сход, паколькі ніякай іншай формы сучаснае грамадства не выдумала. Я маю на ўвазе формы, калі напрамую раяцца з народам. Вядома, існуе і рэферэндум. Але мы ведаем, што рэферэндум, па-першае, гэта дарагое мерапрыемства, па-другое, там усё-такі няма жывога голасу асобнага грамадзяніна, які можа выступіць на Усебеларускім сходзе".

Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: "Я думаю, задача культуры на бліжэйшы час для ўсіх, хто будзе працаваць у нашай галіне і ўвогуле для усіх нас - стварыць умовы для далейшага развіцця культурнага патэнцыяла Беларусі. Гэты патэнцыял назапашаны продкамі і, зразумела, мы павінны зрабіць усё, каб зараз маглі яго выкарыстаць. І гэта не толькі прагматычныя такія рэчы, як адрэстаўраваць замкі і стварыць турыстычныя маршруты. Зрабіць усё, каб у Беларусь паехалі турысты, гэта, безумоўна, важна. Але больш важна усвядоміць, што ён годны грамадзянін сваёй краіны. У нас ёсць зямля, на якой неабходна жыць. Нам ёсць, што бараніць і ёсць, чым ганарыцца".

Мікалай Барысенка, пісьменнік, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба "Віккру": "Мне здаецца, сёння найбольш актуальная тэма патрыятычнага выхавання моладзі. Як мы будзем развівацца, як мы будзем выхоўваць пакаленне, што падрастае. Моладзі няпроста разабрацца ў тых падзеях, якія адбываліся 70 гадоў таму. І вось мы павінны зрабіць усё, у тым ліку і на Усебеларускім народным сходзе, каб моладзь правільна разумела тыя падзеі, змагла зарыентавацца ў іх".