Сёння Лідзія Ярмошына правяла інфармацыйны семінар з членамі выбарчых камісій Мінскай вобласці. Як адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама, празрыстыя ўрны для галасавання - гэта іміджавыя моманты, якія ніяк не ўплываюць на ход кампаніі і вынікі выбараў.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, галоўнае на выбарах - не ўрны, а тое, што ў іх знаходзіцца - бюлетэні з волевыяўленнем грамадзян. Аналагічнае меркаванне старшыня ЦВК выказала і ў дачыненні відэакамер, якімі абсталяваныя некаторыя выбарчыя ўчасткі.
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, у Беларусі празрыстыя ўрны ўсталёўваюць там, дзе мясцовыя ўлады знайшлі на гэта сродкі. Так, напрыклад, у Мінскай вобласці імі будуць забяспечаныя 12 працэнтаў выбарчых участкаў, у Віцебскай вобласці - 70 працэнтаў.













