Процідзеянне новым выклікам і актуальным пагрозам бяспекі ў еўрапейскім і азіяцкім рэгіёнах абмяркоўвалася ў Душанбэ

2 апреля 2015

Процідзеянне новым выклікам і актуальным пагрозам бяспекі ў еўрапейскім і азіяцкім рэгіёнах стала галоўнай тэмай пасяджэння міністраў замежных спраў краін - членаў АДКБ у Душанбэ. Міністры, у тым ліку кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей, таксама прынялі заяву ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У дакуменце аддаецца даніна памяці дзясяткам мільёнаў загінуўшых, асуджаюцца прадпрыманыя мэтанакіраваныя намаганні па перапісванні гісторыі, скажэнні і пераглядзе вынікаў Другой сусветнай вайны, адзначаецца недапушчальнасць гераізацыі нацызму.