Прамкааперацыя - прыярытэт супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана

26 октября 2019
Умацаванне прамкааперацыі, пастаўкі нафты і запуск сумеснага венчурнага фонду па падтрымцы стартапаў  - гэта дамоўленасці, дасягнутыя ўчора прэзідэнтамі Беларусі і Казахстана.па выніках сустрэчы ў Нур-Султане 

Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў правялі серыю перамоў. Былі адзначаныя добрыя перспектывы ў плане эканамічнага супрацоўніцтва:  тавараабарот Беларусі і Казахстана наблізіўся да мільярда долараў, і ёсць усе магчымасці, каб істотна павялічыць лічбу. 

Краіны вызначылі прамысловую кааперацыю прыярытэтам эканамічнага супрацоўніцтва. Дамовіліся аб праектах і ў іншых галінах: сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы. Беларусь і Казахстан ужо даўно шчыльна працуюць у сферы высокіх тэхналогій. Наступным крокам лічбавага супрацоўніцтва стане запуск сумеснага венчурнага фонду для падтрымкі стартапаў. Абмяркоўвалі і магчымасць паставак казахскай нафты ў Беларусь.


Беларусь і Казахстан падпісалі шэсць пагадненняў

Пасля перамоў прэзідэнты зрабілі сумесную заяву, у якой адлюстраваныя прыярытэтныя моманты супрацоўніцтва на перспектыву. Акрамя таго, падпісаныя шэсць пагадненняў паміж краінамі. Больш шчыльна працаваць зараз будуць урады, МЗС, Следчы камітэт Беларусі і Генпракуратура Казахстана. 

Наш Прэзідэнт запрасіў Касым-Жамарта Такаева наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у наступным годзе. Гэта магчымасць пракантраляваць выкананне дасягнутых дамоўленасцяў і выкананне падпісаных пагадненняў. Акрамя таго, учора Аляксандр Лукашэнка правёў у Нур-Султане сустрэчу з першым прэзідэнтам Казахстана.