Праграма "Зразумелая палітыка" стартуе сёння на тэлеканале "Беларусь 1"

9 марта 2020
Як супрацьстаяць фэйкам? Дзе чысты піяр, а дзе рэальныя справы? Якія паліттэхналогіі ў XXI стагоддзі? І як разабрацца ў мудрагелістых глабальных сусветных працэсах? Сёння ўвечар стартуе новы праект АТН. Праграма "Зразумелая палітыка" простымі словамі распавядзе пра тое, што нас акружае і як гэта ўплывае на наша з вамі жыццё.