Праект стратэгіі эканамічнага развіцця СНД адобраны ў Маскве

6 декабря 2019
Беларускія прапановы ў сферы высокіх тэхналогій увайшлі ў стратэгію развіцця СНД да 2030 года. Сёння ў Маскве прайшло пасяджэнне  Эканамічнага савета краін Садружнасці. Беларускі бок унёс  у дакумент шэраг новых падыходаў. Яны датычацца  лічбавізацыі, інавацыйнага супрацоўніцтва, біятэхналогій, фармацэўтыкі і іншых перадавых напрамкаў. Усе прапановы ад нашай краіны накіраваны на тое, каб узмацніць кааперацыйныя сувязі паміж дзяржавамі СНД. 

Разгледзелі таксама тарыфную палітыку на чыгуначным транспарце і спажыванне энергарэсурсаў краінамі СНД да 2030 года.