Праект дагавора Еўразійскага эканамічнага саюза рыхтуецца да разгляду на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў

4 октября 2013

Дакумент павінен быць гатовы да мая наступнага года. Першыя напрацоўкі могуць быць прадстаўленыя прэзідэнтам ужо на мінскім саміце ў кастрычніку. Зараз урады працуюць над узгадненнем пазіцый. Першым чынам, гутарка пра самую адчувальную сферу тарыфна-мытнага рэгулявання. Беларускі бок настойвае, каб агульны рынак ЕЭС пачаў працаваць без выключэнняў і абмежаванняў. Дзяржавы змогуць выпрацаваць адзіныя правілы для Еўразійскага саюза толькі пасля ўзгаднення ўсіх пазіцый. Нагадаем, гэтая форма інтэграцыйнага аб'яднання краін Мытнай тройкі павінна пачаць працу з 1 студзеня 2015 года.