Прадуктыўныя перамовы ў Пекіне правялі члены афіцыйнай беларускай дэлегацыі

17 июля 2013

У прысутнасці лідараў Беларусі і Кітая быў падпісаны вялікі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку касмічнай і ваенна-абароннай прамысловасці, будаўніцтве, медыцыне і Hi-Tech.


У сферы прамысловасці быў падпісаны пакет пагадненняў больш чым на 70 мільёнаў долараў. У тым ліку наконт арганізацыі серыйнай вытворчасці легкавых аўтамабіляў Джылі на тэрыторыі Беларусі. А ў Кітай адправяцца 350 беларускіх энерганасычаных трактароў, а таксама розныя мадэлі камбайнаў.