Працяг гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва: перамовы лідараў Беларусі і Аўстрыі

12 ноября 2019
Кіраўнік беларускай дзяржавы ў Вене правёў афіцыйныя перамовы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Сустрэча прайшла ў вузкім і пашыраным фарматах.

Каля 500 аўстрыйскіх кампаній супрацоўнічаюць з беларускімі прадпрыемствамі 

Лідары краін абмеркавалі працяг гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Апошнія гады адзначаныя палітычным уздымам у двухбаковых адносінах. У эканоміцы такі ж пазітыўны трэнд: каля 500 аўстрыйскіх кампаній супрацоўнічаюць з беларускімі прадпрыемствамі. Да таго ж, Аўстрыя - у ліку лідараў па аб'ёме інвесціравання ў нашу эканоміку. Капіталаўкладанні штогод вылічаюцца сотнямі мільёнаў долараў. Прапрацоўваюцца і новыя праекты на суму, якая перавышае мільярд. 
Аб выніках сустрэчы Аляксандр Лукашэнка разам са сваім аўстрыйскім калегам распавёў прадстаўнікам СМІ. Аднак не толькі эканоміка злучае нашы краіны і народы, але таксама і трагічныя старонкі гісторыі. 

Памяць аб аўстрыйскіх грамадзянах, забітых у гады Другой сусветнай

Малы Трасцянец пад Мінскам - месца масавага знішчэння людзей нацысцкімі злачынцамі. Сярод ахвяраў Трасцянца, забітых гітлераўцамі ў гады Другой сусветнай вайны, і больш як 10 тысяч аўстрыйскіх грамадзян. У памяць аб іх у мемарыяльным комплексе быў усталяваны манумент "Масіў імёнаў". 

Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Ван дэр Белен адказалі на пытанні журналістаў 

Пасля Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Ван дэр Белен адказалі на пытанні беларускіх і аўстрыйскіх журналістаў
Гучалі тэмы розныя - ад эканамічных да палітычных: аб перспектывах укладанняў аўстрыйскага бізнесу ў беларускую эканоміку, аб правах чалавека і аб магчымай адмене ў Беларусі смяротнага пакарання. 
Таксама Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі. А ў гэтыя хвіліны наш Прэзідэнт далучыўся да працы аўстрыйска-беларускага бізнес-форуму.