Афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў краіны Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі працягваецца. Сёння Уладзімір Макей сустрэнецца з кіраўніцтвам Кубы. Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, пашырэння гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Гутарка пойдзе пра новыя механізмы стымулявання двухбаковага гандлю.














