Працягваецца візіт парламенцкай дэлегацыі Малайзіі ў Беларусь

20 декабря 2016

Мінск і Куала-Лумпур за найбліжэйшыя гады разлічваюць у шмат разоў павялічыць узаемны гандаль, які стане асноўным напрамкам працы. Гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з высокім гасцямі. Беларусь падтрымае пастаўкі традыцыйнай сельгаспрадукцыі і каўчуку. Наўзамен гатова забяспечыць партнёраў усёй лінейкай машынабудаўнічай тэхнікі і калійных угнаенняў.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Мы гатовыя поўнасцю задаволіць патрэбнасці Малайзіі ў калійных угнаеннях, у тым ліку ў рамках доўгатэрміновых узаемавыгадных кантрактаў. Далейшая перспектыва развіцця нашых адносін - гэта навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. У якасці стартавых праектаў маглі б быць сфера біятэхналогій, мікрабіялогіі, лазернай оптыкі, новых матэрыялаў".

Таксама беларускі прэм'ер звярнуў увагу на неабходнасць паскорыць стварэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж краінамі. Яе галоўнай задачай стане распрацоўка канкрэтных напрамкаў - ад актуальных эканамічных праектаў да важных культурных ініцыятыў.