Працягваецца візіт дэлегацыі Пензенскай вобласці ў Беларусь

12 апреля 2013

Сёння  ў графіку расіянаў   сустрэча з губернатарам Мінскай вобласці і  наведванне прадпрыемстваў Амкадор і Белкамунмаш. А напярэдадні губернатара Пензенскай вобласці  прыняў Прэзідэнт Беларусі. Гэты расійскі рэгіён  цалкам можа стаць сумесным гандлёвым цэнтрам. Паводле слоў  Аляксандра Лукашэнкі, стварэнне сумесных вытворчасцяў  дазволіць паспяхова канкурыраваць з засіллем імпарту, а таксама створыць новыя працоўныя месцы. Расійскі бок прапанаваў цэнтрам аднаўлення лёгкай прамысловасці зрабіць Беларусь, улічваючы, што ў нашай краіне профільныя прадпрыемствы не толькі працуюць, але і мадэрнізуюцца.