Прадаўжаецца візіт дэлегацыі Эквадора ў Беларусь

17 декабря 2013

Сёння ў Мінску пройдзе пасяджэнне сумеснай рабочай групы па навуцы, тэхналогіям і адукацыі. Як чакаецца, акцэнт будзе зроблены на супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі.


Эканоміка Эквадора занадта залежыць ад экспарту прыродных рэсурсаў, таму асноўнымі кірункамі двухбаковых адносін могуць стаць паслугі па разведцы і здабычы нафты, а таксама навучанне спецыялістаў у будаўнічай галіне.


Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі і віцэ-прэзідэнт Эквадора дамовіліся перайсці ад планаў да рэалізацыі сумесных праектаў па ўсім спектры гандлю. Беларускі лідар адзначыў станоўчую дынаміку гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін і іх патэнцыял.