Працягваецца трохдзённы візіт віцэ-старшыні КНР Ван Цішаня ў Беларусь

28 мая 2018

Працягваецца трохдзённы візіт віцэ-старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Цішаня ў Беларусь.

Учора ў Нацыянальным аэрапорце высокага госця сустракаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў - яны правялі першыя перамовы.

Далей прадстаўнічая кітайская дэлегацыя адправілася ў індустрыяльны парк "Вялікі камень". Ван Цішань азнаёміўся з выставай інавацыйнай прадукцыі рэзідэнтаў.

Пасля віцэ-старшыня КНР Ван Цішань усклаў кветкі да Вечнага агню ля манумента на плошчы Перамогі.

Віцэ-старшыня КНР прабудзе ў Мінску яшчэ два дні.