Працягваецца збор подпісаў за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі

1 августа 2015

У Віцебску ініцыятыўныя групы прыходзяць да выбаршчыкаў дамоў. Працуюць зборшчыкі подпісаў цэлы дзень. Турбаваць выбаршчыкаў дома па законе можна з 8 раніцы да 10 гадзін вечара.

Таксама для збору подпісаў члены ініцыятыўных груп выбіраюць ажыўленыя месцы: побач з буйнымі гандлёвымі цэнтрамі, рынкамі, прыпынкамі. Гараджане цікавяцца пікетамі, задаюць пытанні прадстаўнікам прэтэндэнтаў, ставяць подпісы.