Працягваецца рабочы візіт кіраўніка МЗС Беларусі ў Славакію

15 мая 2015

У Браціславе Уладзімір Макей прыняў удзел у штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў Вышаградскай групы (гэта Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія) і краін - удзельніц "Усходняга партнёрства". Кіраўнік МЗС Беларусі акцэнтаваў неабходнасць прагматычнага падыходу да правядзення Рыжскага саміту Усходняга партнёрства. Падчас сустрэч абмяркоўваліся таксама магчымасці наладжвання дыялогу паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам. У рамках візіту адбыліся двухбаковыя перамовы Уладзіміра Макея з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі Міраславам Лайчакам.