Працягваецца адна з самых актыўных стадый парламенцкай кампаніі – агітацыя

29 августа 2016

Паводле закона, кандыдаты маюць права на пікеты і агітацыю выбаршчыкаў да 10 верасня. Тым часам у Мінскай вобласці з перадвыбарнай гонкі выбылі 10 кандыдатаў. Большасць зняліся па ўласным жаданні. Сярод прычын - сямейныя акалічнасці і стан здароўя. Такім чынам сёння ў цэнтральным рэгіёне ўсяго 56 кандыдатаў у дэпутаты.

Вадзім Бандарэнка, старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі:

"Аднак у Мінскай вобласці захоўваецца альтэрнатыўнасць ва ўсіх выбарчых акругах. Больш за ўсё кандыдатаў у Слуцкай і Стаўбцоўскай акругах - па 5 чалавек. А таксама ў Бярэзінскай, Пухавіцкай, Салігорскай, Барысаўскай і Маладзечанскай гарадскіх акругах засталося па 4 кандыдаты".

Працягваюць маніторынг у Мінскай вобласці і назіральнікі. Усяго ў цэнтральным рэгіёне будзе створана 1023 участкі для галасавання. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня.