Працягваецца датэрміновае галасаванне ў Палату прадстаўнікоў

13 ноября 2019
Сёння другі дзень. Па даных ЦВК, напярэдадні свой голас за кандыдатаў у дэпутаты аддалі ледзь больш за чатыры з паловай працэнты беларусаў (4,69%). У лідарах Віцебская вобласць - пяць з паловай працэнтаў, больш за пяць працэнтаў мінчан таксама вырашылі асноўны дзень галасавання прысвяціць хатнім справам. Прыблізна аднолькава прагаласавалі выбаршчыкі ў Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Менш за ўсіх датэрміновы выбар зрабілі жыхары Брэсцкага і Гродзенскага рэгіёнаў - каля 4 працэнтаў ад усіх выбаршчыкаў. Адзначым, датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 16 лістапада.


Тэгі:

#Выборы 2019