Праблемы інтэграцыі ў сучаснай геапалітыцы абмеркавалі ў Мінску

6 декабря 2017

У цэнтры ўвагі - будучыня Саюзнай дзяржавы ў міжнародным кантэксце. Навошта ўзбройваецца Польшча, Украіна і Прыбалтыка? Як вырашыць праблему інфармацыйнай бяспекі? І ў чым складаецца саюзная прамысловая палітыка, якім будзе агульны рынак працы - гэта асноўныя пытанні, якія абмеркавалі эксперты Беларусі і Расіі.

Васіль Бокаў, палітолаг: "Мы зыходзім з таго, што будучыня рукатворная. Гэта вельмі простая думка, калі гаворка ідзе аб будучыні наогул. І выснова – сваёй будучыняй трэба займацца. Калі гэтага не рабіць, то за нас будучыню прыдумаюць іншыя нейкія людзі, геапалітычныя цэнтры. І сапраўды, яны не будуць зацікаўленыя ў нашым развіцці. У сваім развіцці зацікаўленыя мы самі".

Напрыканцы тыдня пытанні інтэграцыі абмяркуюць і на высокім палітычным узроўні. У Мінску пройдзе пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.