Праблемы бяспекі абмяркоўвалі сёння ў Маскве

7 ноября 2014
Для гэтага сустрэліся кіраўнікі АДКБ, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, СНД і Еўразійскага саюза. Гэтыя арганізацыі ўжо некалькі гадоў каардынуюць сваю дзейнасць у сферы бяспекі і абменьваюцца думкамі аб перспектывах развіцця сітуацыі на постсавецкай прасторы.

На сённяшняй сустрэчы бакі вызначылі прыярытэты сумесных дзеянняў. Каардынуюцца крокі, не толькі звязаныя з процідзеяннем тэрарызму або папярэджваннем канфліктаў, але і супрацоўніцтвам у эканамічнай і сацыяльнай сферах.