Макей: Прыярытэтная ўвага двухбаковым гандлёва-эканамічным адносінам Беларусі і Расіі

21 ноября 2018

Прыярытэтная ўвага на будучым Савеце міністраў будзе нададзена і двухбаковым гандлёва-эканамічным адносінам. Гэта падкрэсліў па выніках сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі кіраўнік ведамства нашай краіны Уладзімір Макей. 

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "На нашым парадку дня гэта і ўрэгуляванне пытання, звязанага з падатковым манеўрам і нафтаздабычай у Расіі, гэта і пытанне большай збалансаванасці нашай знешнеэканамічнай дзейнасці, таму што наш экспарт за 9 месяцаў гэтага года вырас усяго толькі на 0,6 %, а імпарт - на 22 %". 

Разам з тым дынамікі адносінам у гэтай сферы надала сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі, што прайшла ў Сочы. Тады былі вырашаны пытанні паставак нафты, сельгаспрадукцыі і шэрагу іншых тавараў.