Прынятыя дамоўленасці - навіна нумар адзін для сусветных СМІ

12 февраля 2015

Прынятыя дамоўленасці, у тым ліку аб спыненні агню з 00:00 гадзін 15 лютага, застаюцца навіной нумар адзін усіх сусветных СМІ. У дэкларацыі таксама адзначана, што лідары адабраюць комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў, прыняты і падпісаны ў Мінску 12 лютага гэтага года і Мінскі мемарандум ад 19 верасня мінулага года. Таксама Германія і Францыя акажуць тэхнічную падтрымку для аднаўлення сегмента банкаўскай сістэмы ў закранутых канфліктам раёнах.