Прыняцце бундэстагам ФРГ рэзалюцыі па Беларусі - непрыкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай краіны

11 ноября 2020

Прыняцце бундэстагам ФРГ рэзалюцыі па Беларусі - гэта непрыкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай краіны. Аб гэтым гаворыцца ў заяве старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі ў сувязі з рэзалюцыяй бундэстага па сітуацыі ў Беларусі ад 4 лістапада. Як гаворыцца ў заяве, вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не патрабуюць адабрэння замежнага парламента, роўна як законныя дзеянні беларускіх улад па захаванні грамадскага парадку і бяспекі ў краіне. Старшыні палат беларускага парламента падкрэслілі, што ўзаемадзеянне паміж краінамі павінна засноўвацца на ўзаемнай павазе, канструктыўным дыялогу і ўліку інтарэсаў бакоў.

Сваёй рэзалюцыяй бундэстаг перакрэслівае дасягнуты прагрэс у беларуска-германскіх адносінах і ідзе на павадку кан'юктурных інтарэсаў асобных палітыкаў, якія спрабуюць зарабіць палітычны капітал на вобразе "барацьбітоў за дэмакратыю ў Беларусі", не звяртаючы ўвагі пры гэтым на жорсткія рэпрэсіўныя дзеянні праваахоўных органаў ва ўласнай краіне.

Поўнае здзіўленне выклікае падтрымка нямецкімі парламентарыямі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, якія адкрыта заклікаюць да тэрарыстычнай дзейнасці ў Беларусі, што, як вядома, больш за іншых краін пацярпела ад тэрору на яе тэрыторыі падчас Другой сусветнай вайны.

Як падагульніла Наталля Качанава, Беларусь разлічвае, што ў нашых нямецкіх партнёраў возьмуць верх палітычная мудрасць і разважнасць аб'ектыўна ацаніць сітуацыю ў Беларусі і працягнуць выстройваць узаемадзеянне на аснове ўзаемнай павагі, канструктыўнага дыялогу і ўліку інтарэсаў бакоў.