Прэзідэнты Германіі і Аўстрыі возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця мемарыяла ў Трасцянцы

22 июня 2018

Прэзідэнты Германіі і Аўстрыі возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця мемарыяла ў Трасцянцы на наступным тыдні. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей на палях нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін "Усходняга партнёрства". Сёння заключны дзень саміту. Бакі абмеркавалі будучыню еўрапейскай ініцыятывы па збліжэнні з постсавецкімі краінамі. Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь выступае за прамы дыялог паміж Еўрасаюзам і ЕАЭС. А еўракамісар па палітыцы суседства і пашырэнні ЕС канстатаваў рост тавараабароту паміж Адзінай Еўропай і дзяржавамі "Усходняга партнёрства".