Прэзідэнты Беларусі і Расіі праводзяць перамовы ў Сочы ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай

22 августа 2018

У рабочай рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна Бачароў Ручай праходзяць перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркоўваюць узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях, на міжнародных пляцоўках і сусветны парадак дня. Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў прыхільнасць агульнаму вектару знешняй палітыкі. Гэтыя кадры мы атрымалі літаральна толькі што (відэа).

Нагадаем, магчымасць сустрэчы ў Сочы лідараў дзвюх краін абмяркоўвалася 23 ліпеня падчас тэлефоннай гутаркі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Тады кіраўнікі краін дамовіліся прадоўжыць узаемныя намаганні ў інтарэсах захавання пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння.